Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Стд 2018

Беларусь і Судан абмяркоўваюць актывізацыю супрацоўніцтва ў энергетыцы і геолагаразведцы

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан абмяркоўваюць актывізацыю ўзаемадзеяння ў энергетыцы і геолагаразведцы на пасяджэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве, якое праходзіць сёння ў Судане. Беларускую частку камісіі ўзначальвае міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Жанна Зянькевіч.

На пасяджэнні таксама будуць абмяркоўвацца магчымыя варыянты актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва. Плануецца выпрацаваць узгодненую пазіцыю па далейшым плане дзеянняў для рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах. Дасягнутыя дамоўленасці будуць замацаваны пратаколам пасяджэння. Прадугледжана таксама падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і ўрадам штата Хартум Судана ў сферы прамысловага супрацоўніцтва.

Ад беларускага боку ў пасяджэнні прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, канцэрна "Белнафтахім", ДА "Белрэсурсы", ДВА "Белэнерга", ДВА "Белпалівагаз" і іншыя зацікаўленыя.

У час візіту запланаваны сустрэчы Уладзіміра Патупчыка з міністрам нафты і газу, міністрам водных рэсурсаў, ірыгацыі і электрыфікацыі, міністрам замежных спраў Судана, губернатарам штата Хартум. Дэлегацыя прыме ўдзел у адкрыцці беларускай экспазіцыі на Хартумскай міжнароднай выстаўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс