18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
"Мы плануем значна актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы турызму", - заявіў Павел Латушка.
Гэтаму, паводле яго слоў, будзе садзейнічаць адкрыццё ў студзені 2018 года ў Мадрыдзе беларускага павільёна на адной з буйнейшых турыстычных выставак у Еўропе і падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы турызму.