Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Стд 2017

Беларусь і Сінгапур абмяняюцца вопытам укаранення ВІМ-тэхналогій у будаўніцтве

23 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Сінгапур абмяняюцца вопытам рэалізацыі лічбавага будаўніцтва на аснове ВІМ-тэхналогій. Аб гэтым ішла размова ў сценах Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ў час сустрэчы намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Семянкевіча і генеральнага дырэктара аўтсорсінгавай кампаніі Pacific Engineering Solutions Pte Ltd. Томі Ліма, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мінбудархітэктуры Яўгенія Філімонава.

Дэлегацыя з Сінгапура прыбыла ў Беларусь для абмену вопытам у частцы ўкаранення ў практыку работы будаўнічага комплексу ВІМ-тэхналогій, а таксама правядзення перагавораў на прадмет далейшых сумесных дзеянняў.

"Сёння Сінгапур працуе толькі з электронным фарматам дакументаў, - расказаў Томі Лім. - Усю праектна-каштарысную дакументацыю мы атрымліваем выключна ў выглядзе ВІМ-мадэлі. У краіне існуе партал, куды заказчык (забудоўшчык) загружае ўсю дакументацыю, а праграма ўжо сама правярае пакет дакументаў на наяўнасць неадпаведнасці нормам. У выніку мы атрымліваем пратакол, у якім пазначаны спасылкі на неабходныя нарматыўныя дакументы".

Томі Лім заявіў, што спецыялісты Сінгапура гатовы сумесна працаваць па гэтай тэме з Беларуссю. Беларускі бок праявіў інтарэс да супрацоўніцтва і прапанаваў канкрэтныя крокі. "Ваш вопыт сёння заваяваў сусветнае прызнанне, і ён нам, безумоўна, цікавы. Мы хацелі б паглядзець, як працуе ваша сістэма на справе, і сумесна са спецыялістамі Сінгапура распрацаваць праграму, адаптаваную для нашай краіны", - сказаў Дзмітрый Семянкевіч.

Бакі дамовіліся, што ўжо ў бліжэйшы час спецыялісты Сінгапура наведаюць Беларусь яшчэ раз для вывучэння існуючых працэдур у сферы будаўніцтва і парадку іх ажыццяўлення. У маі 2017 года беларуская дэлегацыя плануе наведаць Сінгапур.

Pacific Engineering Solutions Pte Ltd. - аўтсорсінгавая кампанія Building Construction Authority (аналаг Мінбудархітэктуры ў Сінгапуры) па ўкараненні і суправаджэнні падсістэмы лічбавага будаўніцтва на аснове ВІМ як часткі электроннага ўрада.

BIM (Building Information Modeling або Building Information Model) - інфармацыйнае мадэляванне будынка або інфармацыйная мадэль будынка. Гэта падыход да ўзвядзення, аснашчэння, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынка (да кіравання жыццёвым цыклам аб'екта), які прадугледжвае збор і комплексную апрацоўку ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканамічнай і іншай інфармацыі пра будынак з усімі ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што яго датычыцца, разглядаюцца як адзіны аб'ект

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі