Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Jul 2018

Беларусь і Смаленская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне льнаводства

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Смаленская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне льнаводства. Аб гэтым ішла размова ў час пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Смаленскай вобласці пад старшынствам міністра транспарту і камунікацый Беларусі Анатоля Сівака і намесніка губернатара Смаленскай вобласці Расціслава Роўбеля. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінтранса, паведамляе БЕЛТА.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных органаў дзяржаўнага кіравання, канцэрнаў, прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і Смаленскай вобласці Расіі. Бакі разгледзелі пытанні аб прыцягненні падрадчыкаў і фінансавых партнёраў з Беларусі для завяршэння будаўніцтва аб'ектаў у Смаленскай вобласці, аб пашырэнні ўзаемадзеяння паміж Смаленскай вобласцю і Беларуссю па вырошчванні і перапрацоўцы лёну, у тым ліку ў частцы вытворчасці і выкарыстання льноўборачнай тэхнікі, кааперацыі ў галіне прамысловасці.

Таксама абмяркоўваліся пытанні выкарыстання міжнароднага аэрапорта Віцебск для арганізацыі авіяперавозак грамадзян Расіі і Беларусі ў гарады Краснадарскага краю, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады Расіі, а таксама арганізацыі прамых чыгуначных перавозак паміж Віцебскам і Смаленскам.

Акрамя таго, адбылася рабочая сустрэча міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака з губернатарам Смаленскай вобласці Аляксеем Астроўскім, у час якой абмяркоўваліся пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Абодва бакі ўпэўнены, што дасягнутыя рашэнні дадуць магчымасць у бягучым і наступных гадах рэалізаваць у поўнай меры існуючы патэнцыял у прамысловай, сельскагаспадарчай, будаўнічай і транспартнай сферах.

У 2017 годзе тавараабарот Беларусі і Смаленскай вобласці склаў больш як $4,1 млрд, або 113,7 працэнта да ўзроўню 2016 года. Тэндэнцыя росту тавараабароту захавалася і ў першым квартале 2018 года. Так, за студзень-сакавік 2018 года тавараабарот склаў больш за $1,1 млрд, або 100,6 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі