Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2014

Беларусь і Славакія разглядаюць магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін

2 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Славакія разглядаюць магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін, у тым ліку ў галіне вытворчасці малочнай прадукцыі і машынабудавання. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў сёння па выніках сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі Павалам Паўлісам і членамі славацкай дэлегацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Гур'янава, гэта будзе новы напрамак беларуска-славацкага супрацоўніцтва. Цяпер Славакія ўдзельнічае ў мадэрнізацыі беларускіх малочных вытворчасцей. Беларуская малочная прадукцыя карыстаецца попытам за мяжой, і цяпер абмяркоўваецца магчымасць выхаду з сумесна вырабленай прадукцыяй на рынкі трэціх краін. Бакі гатовы аб'яднаць свае намаганні, каб закрыць патрэбнасці партнёраў у малочнай прадукцыі ў В'етнаме, Лацінскай Амерыцы.

У сваю чаргу Павал Паўліс дадаў, што размова ідзе і аб сумесных праектах у галіне машынабудавання. У прыватнасці, беларуская тэхніка паспяхова пастаўляецца на еўрапейскія рынкі. Ёсць прыклады добрай беларуска-славацкай кааперацыі: беларускія трактары выпускаюцца са славацкім рухавіком.

Падводзячы вынікі праведзеных сёння перагавораў, Аляксандр Гур'янаў і Павал Паўліс падкрэслілі ўзаемны інтарэс у далейшым развіцці эканамічных і інвестыцыйных сувязей. У складзе прадстаўчай славацкай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, - кіраўнікі міністэрстваў фінансаў, сельскай гаспадаркі, а таксама каля 40 бізнесменаў. На заўтра запланавана правядзенне ў БелГПП эканамічнага форуму і кантактнай кааперацыйнай біржы, у час якіх будзе прадоўжана размова аб развіцці беларуска-славацкіх праектаў, а таксама аб выхадзе беларускіх тавараў на рынак Еўрапейскага саюза і славацкіх - на рынак ЕАЭС.

Як падкрэсліў у гутарцы з журналістамі дзяржаўны сакратар Міністэрства эканомікі Славакіі, беларуска-славацкае супрацоўніцтва ўстойліва развіваецца. "Мы гаворым аб рэзервах, якія ёсць у супрацоўніцтве, і якія мы павінны рэалізаваць", - падкрэсліў кіраўнік славацкай дэлегацыі. Ён адзначыў вялікую зацікаўленасць славацкага боку ва ўзаемных інвестыцыях і сумесных праектах з Беларуссю пры выхадзе на рынкі трэціх краін.

Сёння ў Міністэрстве замежных спраў адбылося падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі фінансаў Беларусі і Славакіі. Аналагічны дакумент будзе заключаны паміж сельскагаспадарчымі ведамствамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі