Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2016

Беларусь і Славакія маюць намер супрацоўнічаць у атамнай энергетыцы, фармацэўтыцы і нафтахіміі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія маюць намер супрацоўнічаць у атамнай энергетыцы, фармацэўтыцы і нафтахіміі. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перспектыўным таксама бачыцца супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы, сферы інфармацыйных тэхналогій, сельскай гаспадарцы, турызме.

Як паведаміў журналістам Андрэй Кабякоў, у час перагавораў падрабязна абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў беларуска-славацкага ўзаемадзеяння. Пры гэтым ключавым напрамкам узаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Гэты візіт славацкай дэлегацыі мае асаблівую значнасць як для развіцця двухбаковых адносін, так і ў кантэксце пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС. "Разлічваем на садзейнічанне славацкага боку далейшаму развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Садзейнічаць рэалізацыі намечаных планаў будзе беларуска-славацкая сумесная камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Яе пасяджэнне плануецца ў першым квартале 2017 года.

У сваю чаргу Роберт Фіца прапанаваў правесці ў Славакіі форум прадпрымальнікаў дзвюх краін, а таксама падпісаць двухбаковае пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс