У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Крс 2017

Беларусь і Славакія актывізуюць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія актывізуюць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Беларусь і Славакія плануюць актывізаваць супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы энергетыкі, аграпрамысловых тэхналогій, медыцыны і фармацыі, нана- і біятэхналогій, а таксама ядзерных тэхналогій. Гэтыя і іншыя перспектывы беларуска-славацкага ўзаемадзеяння абмяркоўваліся сёння ў ходзе сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна з дзяржаўным сакратаром Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славакіі Вольгай Нахтманавай.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні стварэння сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, умовы правядзення конкурсу сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2018-2019 гады і ўзаемадзеянне па праграмах Еўрапейскага саюза па навуцы, у тым ліку праграме ЕС "Гарызонт 2020". Пры ўдзеле арганізацый са Славакіі беларускія вучоныя і даследчыкі выконваюць шэсць праектаў, у тым ліку чатыры - па лініі рамачнай праграмы ЕС па навуцы і інавацыях "Гарызонт 2020".

Беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Славакіі. Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін Андрэй Кабякоў і Роберт Фіца 27 красавіка падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Згодна з дакументам, бакі плануюць развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва па перадавых тэхналогіях, уключаючы ІКТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс