Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Лют 2022

Беларусь і Славакія актывізуюць супрацоўніцтва ў аўтамабілебудаванні, медыцыне, турызме

Беларусь і Славакія актывізуюць супрацоўніцтва ў аўтамабілебудаванні, медыцыне, турызме
Фота БелГПП

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія зацікаўлены ў актывізацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў дзвюх краін. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з часовым павераным у справах Славакіі ў Беларусі Катарынай Жакавай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі магчымасці актывізацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Славакіі ў сучасных умовах, перспектывы рэалізацыі сумесных бізнес-праектаў, паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах аўтамабілебудавання, вытворчасці электратранспарту, абсталявання для малочнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі і медыцынскага прыборабудавання, інфармацыйных тэхналогій, турызму. Акрамя таго, удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін, магчымасці аднаўлення абмену візітамі, правядзення дзелавых мерапрыемстваў, у тым ліку анлайн-сустрэч і перагавораў прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прэзентацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Славакіі для беларускіх кампаній.

Старшыня БелГПП запрасіў кіраўніцтва і супрацоўнікаў пасольства Славакіі прыняць удзел у традыцыйных B2B-мерапрыемствах БелГПП у рамках свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), а таксама ў Дні гандлёвага саветніка, які ў гэтым годзе пройдзе ў Брэсцкай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі