У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2019

Беларусь і Шры-Ланка дамовіліся аб больш актыўным супрацоўніцтве ў гандлі і эканоміцы

Беларусь і Шры-Ланка дамовіліся аб больш актыўным супрацоўніцтве ў гандлі і эканоміцы
Фота МЗС

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі і па сумяшчальніцтве ў Шры-Ланцы Андрэй Ржавускі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпалу Сірысену. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы пасол Беларусі і прэзідэнт Шры-Ланкі адзначылі неабходнасць актывізацыі двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Андрэй Ржавускі таксама правёў размову з сакратаром (першым намеснікам міністра) Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі Равінатхам Ар'ясінхам. Дыпламаты дамовіліся наладзіць больш актыўнае супрацоўніцтва не толькі ў палітычнай, але перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай галіне. Асобную ўвагу яны ўдзялілі сферы турызму, адукацыйным і гуманітарным праектам, пашырэнню дагаворна-прававой базы, аднаўленню палітычных кансультацый.

Беларускі пасол плануе зрабіць паездку ў Каломба, каб у тым ліку сустрэцца з кіраўніцтвам МЗС Шры-Ланкі і абмеркаваць увесь комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску