Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Sep 2015

Беларусь і СГА 11 верасня абмяркуюць пакрокавы план сумесных дзеянняў

10 верасня, Мілан /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь і СГА 11 верасня абмяркуюць пакрокавы план сумесных дзеянняў па далучэнні краіны да названай арганізацыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Далучэнне Беларусі да СГА стала адной з тэм абмеркавання беларускай урадавай дэлегацыі з прадстаўнікамі ўрада Італіі. "Плануецца, што 11 верасня адбудзецца візіт у Мінск дырэктара дэпартамента сакратарыята СГА па далучэнні новых краін. У прыватнасці, мы будзем абмяркоўваць пакрокавы план нашых дзеянняў. Нашы партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе ўжо ў СГА, таму яны нас падштурхоўваюць, каб мы не затрымліваліся з перагаворамі", - адзначыў Аляксандр Гур'янаў.

Паводле слоў намесніка міністра, пэўны блок пытанняў па ўступленні Беларусі ў СГА ўжо вырашаны. "Што датычыцца прававой базы ЕАЭС, гэта прымаецца членамі СГА. Але яшчэ трэба завяршыць перагаворы па тых абавязацельствах, якія складаюць нацыянальную кампетэнцыю", - растлумачыў ён.

"Тэхнічную частку мы можам завяршыць даволі хутка, але ўсё залежыць ад працэдурных рашэнняў самой арганізацыі. У рабочай групе па Беларусі 40 краін, з палавінай з іх трэба завяршыць перагаворы па доступе на беларускі рынак, каб задаволіць іх чаканні з пункту гледжання беларускага заканадаўства, якое рэгулюе знешнеэканамічную дзейнасць", - дадаў Аляксандр Гур'янаў.

Візіт беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію праходзіць 9-10 верасня. Сёння дэлегацыя наведае рэгіён П'емонт. Як расказаў Аляксандр Гур'янаў, тут запланаваны шэраг сустрэч і наведванне некалькіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Размова будзе ісці аб магчымасцях сумеснай зборкі аўтамабіляў і сумесным прасоўванні тэхнікі, аб максімальным пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з П'емонтам.

Паводле слоў Аляксандра Гур'янава, 2014 год был рэкордным для Беларусі і Італіі з пункту гледжання тавараабароту, які перасягнуў $2 млрд. Гэту суму можна павялічыць па крайняй меры ў два разы, лічыць намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі