Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2016

Беларусь і Сербія зацікаўлены ў пашырэнні дзелавога супрацоўніцтва

29 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Сербія зацікаўлены ў пашырэнні дзелавой актыўнасці, заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Сербіі Жэлька Серціч перад пачаткам пасяджэння Дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (БелГПП) і Гаспадарчай палатай Сербіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў пашырэнні дзелавой актыўнасці. Ёсць кампаніі з Беларусі, якія зацікаўлены ў куплі прадукцыі сербскіх прадпрыемстваў. І ёсць беларускія кампаніі, якія прадаюць свае тавары ў Сербіі. Таксама ёсць сумесныя прадпрыемствы, якія працуюць у Сербіі. У якасці прыкладу магу прывесці сумесную вытворчасць аўтобусаў на газаматорным паліве", - адзначыў Жэлька Серціч.

Паводле яго слоў, чакаецца развіццё не толькі кааперацыйных і гандлёвых сувязей, але і ў сферы паслуг. "Мы маем развітую IT-сферу, якая працуе з сусветнымі кампаніямі. У гэтай галіне ёсць магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы зробім усё магчымае, каб актывізаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - запэўніў міністр.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што адносіны паміж дзвюма краінамі знаходзяцца на даволі высокім узроўні. "Паводле нашых даных, тавараабарот за мінулы год склаў каля $100 млн, што значна ніжэй за патэнцыял, які ў нас ёсць. Таму сённяшні форум мае вялікае значэнне. Сербская дэлегацыя, якая налічвае больш як 130 чалавек, гэта пацвярджае", - адзначыў Жэлька Серціч. Паводле яго слоў, у Беларусь прыбылі кіраўнікі прадпрыемстваў, якія працуюць у розных галінах: машынабудаванні, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, харчаванні, хімічнай прамысловасці, фармацэўтыцы.

Жэлька Серціч расказаў, што перад правядзеннем пасяджэння Дзелавога савета была сустрэча з міністрам гандлю, пасля - у Міністэрстве прамысловасці. "На заўтра запланавана сустрэча з прэм'ер-міністрам. Усюды мы будзем гаварыць аб канкрэтных формах супрацоўніцтва, каб яго палепшыць і развіць", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі