У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2016

Беларусь і Сербія ў 2016 годзе разлічваюць на павелічэнне тавараабароту

30 сакавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь і Сербія ў 2016 годзе разлічваюць на павелічэнне ўзаемнага тавараабароту. Аб гэтым сёння журналістам заявілі кіраўнікі беларускай і сербскай часткі міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Уладзімір Калтовіч і Жэлька Серціч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот Беларусі і Сербіі ў 2015 годзе склаў $253 млн, што на 3,4 працэнта больш у параўнанні з 2014-м. У бягучым годзе ў студзені прырост дасягнуў 14,4 працэнта. Было б вельмі добра, калі б гэты тэмп захаваўся да канца года", - падкрэсліў міністр гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч.

Міністр эканомікі Сербіі Жэлька Серціч звярнуў увагу, што ў сербскага боку звесткі па тавараабароце крыху адрозніваюцца. Цяпер ідзе работа па ўзгадненні метадалогіі разліку даных.

"Нягледзячы на ўсе гэтыя лічбы, значна важней тое, што мы цяпер робім, а менавіта - адкрываем дзверы для нашых прадпрымальнікаў, каб яны маглі паспяхова працаваць і ў адной, і ў другой краіне", - рэзюмаваў Жэлька Серціч.

Як паведамлялася, 29 сакавіка ў Мінску прайшло пасяджэнне Дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гаспадарчай палатай Сербіі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Беларусь прыбылі каля 130 сербскіх бізнесменаў.

Сёння ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылося дзявятае пасяджэнне Міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс