Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2022

Беларусь і Сахалінская вобласць дамовіліся павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі і тэхнікі

Беларусь і Сахалінская вобласць дамовіліся павялічыць пастаўкі сельгаспрадукцыі і тэхнікі
Фота з архiва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сахалінская вобласць дамовіліся павялічыць узаемныя пастаўкі сельгаспрадукцыі, тэхнікі і абсталявання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Мінсельгасхарчы ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося сумеснае пасяджэнне рабочай групы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі з Сахалінскай вобласцю Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло і намесніка старшыні ўрада Сахалінскай вобласці Антона Зайцава.

Бакі разгледзелі ход выканання плана мерапрыемстваў на 2021-2023 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Сахалінскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Дасягнулі дамоўленасці аб павелічэнні ўзаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, тэхнікі і абсталявання, а таксама па супрацоўніцтве ў сферы меліярацыі.

Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Сахалінскай вобласцю ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас у 3,7 раза. Павялічыліся як экспартныя пастаўкі, так і ўвоз прадукцыі з расійскага рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі