Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2015

Беларусь і Сахалінская вобласць да канца года падрыхтуюць план па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

5 кастрычніка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Сахалінская вобласць Расіі да канца года падрыхтуюць план дзеянняў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2016-2018 гады. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і губернатара Сахалінскай вобласці Расіі Алега Кажамякі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, у сумесным плане прадугледжваецца прапісаць канкрэтныя меры, якія будуць садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Сахалінскай вобласцю. Першапачаткова прадугледжвалася, што дакумент будзе падрыхтаваны ў студзені 2016 года, аднак на сустрэчы было вырашана інтэнсіфікаваць працэс.

Андрэй Кабякоў павіншаваў Алега Кажамяку з выбраннем на пасаду губернатара Сахалінскай вобласці. "Мы з вамі больш прывыклі мець справу па Амурскай вобласці (раней Алег Кажамяка ўзначальваў Амурскую вобласць Расіі. - Заўвага БЕЛТА), у нас былі добрыя ўзаемаадносіны, высокія тэмпы росту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Амурская вобласць да гэтага часу сярод далёкаўсходніх рэгіёнаў па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларуссю знаходзіцца ў лідарах. Разлічваем на тое, што і з Сахалінскай вобласцю ў нас будуць выбудаваны такія ж сістэмныя і прагматычныя, але ў той жа час шчырыя і дружалюбныя адносіны", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што цяпер тавараабарот паміж Беларуссю і Сахалінскай вобласцю мінімальны. "Але стартавая сітуацыя ў нас добрая - які рост ні дадзім, усё роўна будзе больш, чым мы маём сёння", - сказаў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяперашняя сіутацыя не адпавядае існуючаму патэнцыялу.

Беларусь гатова прапанаваць Сахалінскай вобласці як традыцыйныя, так і новыя напрамкі супрацоўніцтва. "Мы традыцыйна зацікаўлены прапанаваць вам прадукцыю нашай машынабудаўнічай галіны. Ведаю, што вы ўжо пабывалі на "Амкадоры", МАЗе, заўтра на МТЗ, дзе таксама ёсць што прапанаваць. У нас ёсць добрыя прапановы па камунальнай тэхніцы, даволі актыўна развіваецца газаматорная тэхніка", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Таксама ён запэўніў, што Беларусь гатова дапамагчы Сахалінскай вобласці ў будаўнічай сферы. "Мы ведаем, што ў вас вялікія планы па будаўніцтве жылля, па рэканструкцыі і новым будаўніцтве аўтамабільных дарог. Мы гатовы ўдзельнічаць, прычым удзельнічаць аказаннем паслуг беларускіх будаўнікоў, праектаваннем. У нас ёсць нядрэнныя тэхналогіі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу і на супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі: "Бачым, што пакуль Сахалін не ў поўным аб'ёме забяспечвае сябе прадуктамі харчавання. Але там можна наладзіць сур'ёзную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, у гэтай справе мы таксама гатовы падставіць плячо - і машынабудаўнічай прадукцыяй, і тэхналогіямі ў галіне вытворчасці малочнай прадукцыі, раслінаводства, селекцыі".

У сваю чаргу Алег Кажамяка адзначыў гатоўнасць Беларусі да супрацоўніцтва. "У нас ёсць шматгадовы вопыт і вынік узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Галоўнае, што мы маем агульныя і зразумелыя схемы работы, ствараем доўгатэрміновыя ўмовы для таго, каб было ўзаемавыгадна працаваць", - канстатаваў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі