У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2016

Беларусь і Санкт-Пецярбург плануюць аднавіць тавараабарот да ўзроўню не менш як $2 млрд

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Санкт-Пецярбург плануюць аднавіць тавараабарот да ўзроўню не менш як $2 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі дзявятага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, якое прайшло сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная задача для Беларусі і Санкт-Пецярбурга на бліжэйшую перспектыву - аднаўленне тавараабароту як мінімум да ўзроўню $2 млрд", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, у час сённяшняга пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга разгледжаны ўвесь комплекс актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Намечаны канкрэтныя мерапрыемствы ў прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце, адукацыі, ахове здароўя і культуры.

У сваю чаргу, губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка дадаў, што ў бакоў ёсць патэнцыял для пашырэння партнёрства, які неабходна выкарыстоўваць. Падпісаная сёння праграма супрацоўніцтва на 2017-2021 гады будзе садзейнічаць развіццю кааперацыйных сувязей, дзеючых кантактаў, а таксама створыць умовы для рэалізацыі новых сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску