Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь і Румынія разлічваюць на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

11 мая, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Румынія разлічваюць на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам беларуска-румынскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, па выніках мерапрыемства будуць дамоўленасці, якія прывядуць да кантрактаў. Ужо сёння асобныя беларускія прадпрыемствы маюць папярэднія пагадненні, наша прадукцыя пастаўляецца на рынак Румыніі. Але мы ўпэўнены, што будзе сур'ёзны рух наперад і беларуская прадукцыя будзе прысутнічаць больш маштабна на румынскім рынку. Менавіта для гэтага мы праводзім сёння бізнес-форум", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Ён канстатаваў, што склаўся пэўны асартымент беларускай прадукцыі на румынскім рынку. "Калі мы паглядзім на вынікі нашага гандлю за мінулы год, то ўбачым, што там прысутнічае машынабудаванне, металургія, нафтахімія, касметыка", - растлумачыў Уладзімір Улаховіч.

Так, у мінулым годзе ў Румынію было прададзена беларускіх трактароў на $11,5 млн. "Спадзяёмся, што гэта тэхніка будзе запатрабавана яшчэ больш з улікам таго, што ў Румыніі сёння сельская гаспадарка - гэта фермерскія прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі", - сказаў намеснік старшыні БелГПП.

Таксама Уладзімір Улаховіч адзначыў, што перспектыўнымі напрамкамі для супрацоўніцтва з'яўляюцца металургія, дрэваапрацоўка, ІТ-тэхналогіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў ідэале трэба адыходзіць ад простага гандлю таварамі і паслугамі. "Беларусь і Румынія супастаўныя па ВУП на душу насельніцтва. Будучае за тым, каб вырабляць разам і сумесна прасоўваць прадукцыю на рынкі трэціх краін. Але для таго, каб рухацца, трэба сустракацца, праводзіць бізнес-форумы. Вельмі важна, што сёння пройдзе пасяджэнне міжурадавай беларуска-румынскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адкрые новыя тэмы ў палітычным дыялогу і акажа афіцыйную падтрымку бізнесу", - сказаў ён.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану заявіў, што дыпламаты дзвюх краін з аптымізмам глядзяць на развіццё беларуска-румынскіх адносін. "Палітычны дыялог паміж краінамі развіваецца дынамічна. За апошні год прайшло шмат двухбаковых сустрэч. Таксама паспяхова развіваюцца культурныя адносіны, прайшло некалькі мерапрыемстваў у Мінску і Гродне. Пасольствы будуць старацца развіваць адносіны паміж мясцовымі аб'яднаннямі, рэгіёнамі Беларусі і Румыніі", - сказаў ён.

Пры гэтым сённяшняе пасяджэнне камісіі і бізнес-форум Віярэл Машану назваў важным крокам у развіцці эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. "Спадзяёмся, што ўстаноўленыя кантакты нададуць імпульс гандлёва-эканамічным адносінам", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі