Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2019

Беларусь і РФ канчаткова ўзгаднілі дарожную карту па замяшчэнні няякаснай нафты ў "Дружбе"

Беларусь і РФ канчаткова ўзгаднілі дарожную карту па замяшчэнні няякаснай нафты ў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожная карта мерапрыемстваў па замяшчэнні няякаснай нафты з РФ канчаткова ўзгоднена беларускім і расійскім бакамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".

"Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка і расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак узгаднілі дарожную карту тэхнічных мерапрыемстваў, што дазваляюць замясціць у беларускай частцы трубаправода "Дружба" нафту, якая мае ў саставе хлорарганіку, на чыстую і аднавіць транзітную транспарціроўку нафты ў заходнім напрамку", - паведамілі ў канцэрне.

У перагаворах таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім" і Мінэнерга РФ.

"Плануецца, што ад дакументарнай да практычнай рэалізацыі карты бакі пяройдуць з 24 мая", - дадалі ў "Белнафтахіме".

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць у саставе нафты хлорарганічных злучэнняў перавышала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. "Нафтан" і цяпер загружаны на 65 працэнтаў. Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі