Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2020

Беларусь і Рэспубліка Карэя рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў мытнай сферы

Беларусь і Рэспубліка Карэя рыхтуюцца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў мытнай сферы

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Карэя рыхтуюцца да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце па выніках сустрэчы старшыні ДМК Юрыя Сянько з паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Тхэ Чжун Ёлем.

"Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння. У прыватнасці, асаблівая ўвага была ўдзелена ступені гатоўнасці да падпісання пагаднення паміж урадамі Беларусі і Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. На гэты момант праект дакумента знаходзіцца ў абедзвюх дзяржавах на стадыі правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання", - расказалі ў ДМК.

Пасля завяршэння сустрэчы карэйскі бок перадаў мытнай службе Беларусі касцюмы для аховы ад каранавіруснай інфекцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі