Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2017

Беларусь і Растоўская вобласць падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2017-2019 гады

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Растоўская вобласць падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2017-2019 гады, паведаміў сёння журналістам губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў пасля правядзення дзявятага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Растоўскай вобласці Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Васіль Голубеў нагадаў, што гісторыя сучаснага супрацоўніцтва Беларусі і Растоўскай вобласці пачалася з падпісання пагаднення ў 2002 годзе.

"Мінулы год паказаў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю мае добрую дынаміку да росту - было атрымана $339 млн (плюс 19,1 працэнта), сёння мы гаварылі аб нашых новых магчымасцях", - растлумачыў ён.

У склад дэлегацыі Растоўскай вобласці ўвайшлі прадстаўнікі дзелавых колаў, бізнесу, кіраўнікі муніцыпальных утварэнняў, якія ўжо маюць пэўную практыку супрацоўніцтва з Беларуссю і гатовы яе пашыраць. "Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час будзе падпісаны акрамя пагаднення яшчэ рабочы дакумент, у якім будуць вызначаны канкрэтныя мэты, напрамкі супрацоўніцтва паміж міністэрствамі, ведамствамі, паміж канкрэтнымі вытворцамі", - адзначыў губернатар.

Чарговае пасяджэнне рабочай групы пройдзе ў другой палавіне 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі