Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2015

Беларусь і Rastelli Foods Group абмяркоўваюць магчымасці пастаўкі беларускай ялавічыны на Блізкі Усход

27 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і амерыканская Rastelli Foods Group, Inc. абмяркоўваюць магчымасці паставак беларускай ялавічыны ў краіны Блізкага Усходу. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

Цяпер, працуючы над дыверсіфікацыяй экспарту, беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігарам Брыло знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША.

Гэтымі днямі ў Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускай дэлегацыі правялі перагаворы з кіраўніком Rastelli Foods Group, Inc. Энтані Растэлі. Як адзначыў Аляксей Багданаў, кампанія з'яўляецца буйным перапрацоўшчыкам ялавічыны, у яе актыве чатыры мясаперапрацоўчыя заводы і гандлёва-лагістычны комплекс. Гадавы аб'ём вытворчасці перавышае $1,2 млрд. Геаграфія паставак налічвае 80 краін (асноўны ўхіл на рынкі ЗША, Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і краін Еўрапейскага саюза).

"Энтані Растэлі неаднаразова бываў у нашай краіне і вельмі высока ацэньвае ўзровень развіцця беларускай сельгасвытворчасці, - адзначыў Аляксей Багданаў. - Ён вельмі хацеў бы паглыбіць дзелавое супрацоўніцтва з нашай краінай, стварыць сумеснае прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы элітных сартоў ялавічыны, дапамагчы прасунуць беларускую прадукцыю на сусветныя рынкі".

Тры месяцы таму Rastelli Foods Group заключыла дзелавое пагадненне з Гродзенскім мясакамбінатам аб сумеснай рабоце па прасоўванні беларускай прадукцыі з ялавічыны на рынкі трэціх краін. За кароткі тэрмін спецыяльна для вываду на замежныя рынкі былі сумесна распрацаваны новыя віды прадукцыі з ялавічыны, як сырой, так і гатовай. Іх прэзентацыя адбылася ў час правядзення міжнароднай выстаўкі "Глобал фуд", якая прайшла 6-15 лютага ў Дубаі (ААЭ). Стэнд амерыканскай кампаніі ў час выстаўкі наведалі амаль 20 тыс. чалавек, да беларускай прадукцыі быў выказаны сапраўдны інтарэс.

"Мы дамовіліся з нашымі амерыканскімі партнёрамі, што ўжо ў сакавіку Гродзенскі мясакамбінат з аўдытам наведаюць прадстаўнікі Арабскіх Эміратаў і кампаніі Rastelli для прыняцця рашэння аб допуску нашай прадукцыі на рынак ААЭ, і ў цэлым Блізкага Усходу", - адзначыў Аляксей Багданаў. Якраз да гэтага часу прадпрыемства плануе запусціць новы цэх па вытворчасці сыравэнджаных каўбасных вырабаў магутнасцю 500 т у месяц, які адпавядае міжнародным стандартам.

Работа беларускай дэлегацыі ў штатах прадоўжыцца да канца тыдня. У праграме візіту сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі штата Індыяна, прадстаўнікамі амерыканскага бізнесу, юрыдычнымі, перапрацоўчымі і гандлёвымі кампаніямі, у час якіх будуць абмяркоўвацца пытанні прасоўвання беларускіх тавараў на амерыканскі рынак, пошуку інвестыцый у беларускую сельскую гаспадарку.

Паводле даных Мінсельгасхарча, у 2014 годзе прадпрыемствы ведамства экспартавалі сельгаспрадукцыю ў 46 краін. Пры гэтым 96 працэнтаў мясной прадукцыі прыпадала на рынак Мытнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі