Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Беларусь і Расія ўзгаднілі алгарытм узаемадзеяння ў прамысловай палітыцы - Галоўчанка

Беларусь і Расія ўзгаднілі алгарытм узаемадзеяння ў прамысловай палітыцы - Галоўчанка

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўзгаднілі алгарытм узаемадзеяння ў прамысловай палітыцы, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння па выніках сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Юрыем Барысавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, рана гаварыць, што прыняты нейкія рашэнні, якія прывядуць да неадкладнага выніку. Самае галоўнае, што мы ўзгаднілі алгарытм далейшага ўзаемадзеяння не толькі міністэрстваў і ведамстваў, але і канкрэтных прадпрыемстваў і аб'яднанняў прадпрыемстваў, канцэрнаў, карпарацый. Літаральна ў бліжэйшы час яны правядуць серыю інтэнсіўных сустрэч у форме круглых сталоў, канферэнцый", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэта мерапрыемствы "па ўзгадненні далейшай прамысловай палітыкі і яе развіцця ў інтарэсах умацавання агульнага прамысловага патэнцыялу Расіі і Беларусі".

Раман Галоўчанка растлумачыў, што абмеркаваныя сёння пытанні закраналі ўвесь спектр узаемаадносін Беларусі і Расіі ў сферы прамысловасці, абаронна-прамысловага комплексу, даследавання касмічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі