Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2021

Беларусь і Расія зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне мікраэлектронікі

Беларусь і Расія зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне мікраэлектронікі
Фота з архiва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія зацікаўлены ва ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне мікраэлектронікі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Буйневіча і намесніка міністра прамысловасці і гандлю Расіі Васіля Шпака, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінпрама.

"Сустрэча стала чарговым крокам на шляху да ўмацавання супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне мікраэлектронікі. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў высокатэхналагічных галінах: мікраэлектронікі і вытворчасці спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў ведамстве, прадукцыя айчынных прадпрыемстваў "Інтэграл" і "Планар" адпавядае патрабаванням расійскага спажыўца. Гэтыя вытворчыя аб'яднанні здольны распрацоўваць і вырабляць электронныя кампаненты спецыяльнага прызначэння, а таксама спецыяльнае тэхналагічнае абсталяванне для іх вытворчасці.

"ААТ "Планар" паспяхова супрацоўнічае ў шэрагам расійскіх партнёраў, такіх як НДУ "МІЭТ", АТ "ЗІТЦ", НДІВС імя Седакова і іншымі высокатэхналагічнымі арганізацыямі. Прадукцыя ААТ "Інтэграл" пастаўляецца ў 28 краін свету, але буйнейшым яе спажыўцом з'яўляецца Расійская Федэрацыя. На ўсходнюю суседку прыпадае 80 працэнтаў экспарту прадукцыі, што выпускаецца прадпрыемствам", - расказалі ў міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі