Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2017

Беларусь і Расія вядуць перагаворы па методыцы цэнаўтварэння на газ на 2020-2024 гады

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія вядуць перагаворы па методыцы цэнаўтварэння на газ на 2020-2024 гады. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзём перагаворы з Расіяй па формуле цэнаўтварэння на газ, як метадалогія будзе закладзена на 2020-2024 гады, каб да 1 студзеня 2025-га прыйсці да адзінага рынку газу", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, пазіцыя беларускага боку па гэтым пытанні заключаецца ў тым, што кошт газу на граніцы павінен быць прыкладна такім жа, як у бліжэйшых рэгіёнах Расіі. "Пакуль у нас цана газу з каэфіцыентам 2,08, г. зн. у два разы вышэйшая", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым Уладзімір Сямашка канстатаваў, што да 2019 года праблема аб'ёмаў і кошту расійскага газу для Беларусі вырашана. "У гэтым годзе маем цану $143,6 за 1 тыс. кубаметраў. Плюс пэўная падтрымка бюджэту Беларусі. У наступным годзе незалежна ад кан'юнктуры рынку ідзе зніжэнне да $129 за 1 тыс. кубаметраў. У 2019 годзе - $127", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі