У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2016

Беларусь і Расія стварылі сумесную інжынірынгавую кампанію для развіцця станкабудавання

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія стварылі сумесную інжынірынгавую кампанію для развіцця станкабудавання, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі пасля афіцыйнага адкрыцця выстаўкі "Машынабудаванне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы 2015 года было прынята сумеснае з Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі рашэнне стварыць інжынірынгавую кампанію, якая аб'яднае патэнцыял расійскіх і беларускіх станкабудаўнікоў. Кампанія створана і цяпер праводзіць інвентарызацыю прадпрыемстваў Беларусі і Расіі", - растлумачыў Генадзь Свідзерскі.

Паводле яго слоў, гэта неабходна для стварэння агульнай стратэгіі развіцця галіны. "Нам важна зразумець, якія кампетэнцыі развіваць, каб не ўкладваць сродкі ў аднолькавыя прадпрыемствы на тэрыторыі абедзвюх краін. Пры гэтым не выключаецца і ўдзел замежных партнёраў пры іх зацікаўленасці. Гаварыць аб канкрэтных аб'ёмах інвестыцый пакуль рана, але размова аб бюджэтных сродках не ідзе. Гэта будуць камерцыйныя прадпрыемствы", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Генадзь Свідзерскі таксама расказаў аб стане складскіх запасаў прампрадпрыемстваў Беларусі. "Ёсць некаторае павелічэнне, але гэта звязана з сезоннасцю па сельгасмашынабудаванні. У цэлым па галінах, якія не звязаны з сезоннасцю, у нас фактычна няма росту складоў", - падкрэсліў ён.

На ўсіх прамысловых прадпрыемствах Беларусі цяпер рэалізуецца стратэгія забеспячэння прыросту аб'ёмаў прамысловай вытворчасці без павелічэння складскіх запасаў і зніжэнні пры гэтым дэбіторскай запазычанасці. "Гэта формула цяпер патрэбна, таму што крэдытныя рэсурсы дарагія і іх выкарыстанне прыводзіць да змяншэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў. Таму галоўнай задачай з'яўляецца забеспячэнне прампрадпрыемстваў уласнымі абаротнымі сродкамі, а гэта магчыма пры ўмове, што дэбіторская запазычанасць не будзе павялічвацца, а затраты - расці", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Буйны прамыслова-тэхналагічны форум праходзіць у Мінску з 5 па 8 красавіка ў складзе шырока вядомых і аўтарытэтных выставак "Машынабудаванне", "Ліцметэкспа. Ліццё і металургія", "Зварка і рэзка" і "Абарона ад карозіі. Пакрыцці". Яны ахопліваюць шырокі спектр прамысловых тэхналогій у сферы машынабудавання, металаапрацоўкі, канструкцыйных матэрыялаў, рэсурсазберажэння.

Афіцыйную падтрымку выстаўкам аказваюць Міністэрства прамысловасці Беларусі, Асацыяцыя вытворцаў станкаінструментальнай прадукцыі "Станкаінструмент" (Расія), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Асацыяцыя ліцейшчыкаў і металургаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс