У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2018

Беларусь і Расія плануюць у сакавіку завяршыць распрацоўку механізма зняцця ўзаемных абмежаванняў па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць у сакавіку завяршыць распрацоўку механізма зняцця ўзаемных абмежаванняў па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Драматызаваць сітуацыю не трэба, наша дэлегацыя ў пачатку тыдня адпрацавала ў Маскве: правялі сустрэчы з усімі зацікаўленымі з расійскага боку, давялі пазіцыю беларускага боку. Дамовіліся аб тым, што рэзкіх рашэнняў не будзе да 6 сакавіка. Цяпер мы адпрацоўваем механізм поўнага зняцця ўсіх пытанняў, якія ўзніклі да беларускага боку з боку калег з Расійскай Федэрацыі. Спадзяёмся, што ўсе дакументы, якія будуць прыняты за гэты перыяд, дадуць магчымасць урэгуляваць сітуацыю", - падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Паводле слоў Аляксея Багданава, Беларусь цяпер карпатліва працуе над распрацоўкай балансаў попыту і прапанавання паставак у Расію беларускіх прадуктаў харчавання. "У прыватнасці, па просьбе расійскага боку будуць распрацаваны ўдакладненыя канкрэтызаваныя аб'ёмы паставак мяса-малочнай прадукцыі аж да разбіўкі памесячнай пастаўкі крытычных тавараў, такіх як сухое малако. Акрамя таго, у сакавіку плануем завяршыць работу над дарожнай картай па механізме зняцця ўзаемных абмежаванняў па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі, а таксама плануем завяршыць работу над балансамі і правесці сумесную калегію - зноў жа ў сакавіку бягучага года", - адзначыў ён.

Дата і месца сумеснай калегіі аграрных ведамстваў пакуль не вызначаны.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча ўдакладніў, што балансы будуць карэкціравацца з улікам меркавання расійскага боку, якое было атрымана ў час перагавораў у Маскве. Пры гэтым начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД не выключае, што аб'ём паставак сухога малака можа быць скарочаны.

Аляксей Багданаў падкрэсліў, што ведамства актыўна працуе над дыверсіфікацыяй экспарту. "Малочная прадукцыя пастаўляецца ў 46 краін свету. І мы пастаянна працуем над дыверсіфікацыяй нашага экспарту. Ужо ў мінулым годзе, калі браць у натуральным выражэнні, менш паставілі сухога малака на расійскі рынак. І гэта работа будзе прадоўжана", - канстатаваў ён.

У 2017 годзе Беларусь паставіла ў Расію амаль 4 млн т малака і 330 тыс. т мяса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску