Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2022

Беларусь і Расія плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ў энергетыцы

Беларусь і Расія плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ў энергетыцы
Фота з архiва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ў энергетыцы. Аб гэтым расказала намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферы імпартазамяшчэння ажыццяўляецца ў рамках адпаведнай рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў Мінэнерга. "Цяпер пералік імпартазамяшчальнай прадукцыі, які паступіў ад расійскага боку, прапрацоўваецца з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі. У сваю чаргу аналагічны пералік, сфарміраваны беларускім бокам, накіраваны расійскім партнёрам", - адзначыла Вольга Пруднікава.

Пералік уключае мікрапрацэсарныя ўстройствы, сілавыя і вымяральныя трансфарматары, элегазавыя выключальнікі і раз'яднальнікі, абмежавальнікі перанапружання, электрычныя ізалятары і іншыя віды прадукцыі. Мінэнерга Беларусі таксама зацікаўлена супрацоўнічаць з расійскімі калегамі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення сістэм кіравання рэсурсамі прадпрыемстваў і планавання іх дзейнасці (ERP-сістэм). Акрамя таго, на галіновым узроўні прапрацоўваюцца асобныя пытанні імпартазамяшчэння элементнай базы, якая выкарыстоўваецца пры лічбавізацыі бізнес-працэсаў.

"У перспектыве ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі па лініі імпартазамяшчэння прадоўжыць умацоўвацца, у тым ліку за кошт стварэння сумесных вытворчасцей па таварных пазіцыях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Бачыцца мэтазгодным разгледзець пытанне ўвядзення дадатковых мер падтрымкі ўзаемнага гандлю паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін у Саюзнай дзяржаве", - звярнула ўвагу намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі