Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Feb 2015

Беларусь і Расія плануюць падпісаць прагнозныя балансы на пастаўкі прадуктаў харчавання ў сакавіку

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць падпісаць прагнозныя балансы на пастаўкі прадуктаў харчавання ў сакавіку. Аб гэтым паведаміў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

На пытанне аб пераглядзе папярэдне ўзгодненых прагнозных балансаў па пастаўках прадуктаў харчавання на расійскі рынак Леанід Заяц адказаў: "У сакавіку бягучага года ў нас адбудзецца сумесная калегія на пляцоўцы Рэспублікі Беларусь з удзелам Мінсельгаса Расійскай Федэрацыі на прадмет паставак нашай прадукцыі на расійскі рынак, па аб'ёмах харчовых баласаў".

У цэлым кіраўнік ведамства лічыць, што Беларусь мае добрыя перспектывы ў плане паставак у Расію малочнай і мясной прадукцыі. У прыватнасці, ён адзначыў, што Расія сёння спажывае 800 тыс. т сыру, прычым 400 тыс. т яна імпартуе. З гэтых 400 тыс. т толькі 120 тыс. т ідзе з Беларусі. "Таму наша ніша тут можа быць даволі вялікая, і нам неабходна развіваць дадатковыя магутнасці па вытворчасці сыру, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі існуючых прадпрыемстваў. Гэты сегмент павінен быць прыярытэтным цяпер, і пытанне павелічэння вытворчасці знаходзіцца на стадыі прапрацоўкі", - сказаў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, РФ завезла за 11 месяцаў па імпарце амаль 560 тыс. т мяса БРЖ, з якіх 447 тыс. т было пастаўлена з трэціх краін. У той жа час з Беларусі было пастаўлена 113 тыс. т. "У гэтай частцы бачыцца вельмі важным для нашай краіны заняць нішу па малаку і ў вырошчванні БРЖ, таму што, напрыклад, па птушцы ў плане самазабяспечанасці РФ ужо выйшла на 90 працэнтаў", - дадаў Леанід Заяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі