Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2018

Беларусь і Расія падпісалі прагнозныя балансы паставак на 2019 год малака і мяса

Беларусь і Расія падпісалі прагнозныя балансы паставак на 2019 год малака і мяса

24 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі прагнозныя балансы паставак на 2019 год малака і мяса, гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай сёння на сайце расійскага Міністэрства сельскай гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

"Па выніках сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі Расіі Дзмітрыя Патрушава з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, што адбылася 19 верасня пры ўдзеле дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, былі падпісаны прагнозныя балансы попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на 2019 год па малаку, малакапрадуктах, мясу і мясапрадуктах, - адзначаецца ў паведамленні. - Згодна з дамоўленасцямі, у цэлым захаваны аб'ёмы ўзаемных паставак па асноўных відах малочнай прадукцыі, а таксама ўзгоднена павелічэнне паставак з Беларусі па асобных пазіцыях мясной прадукцыі".

У ведамстве нагадалі, што раней пытанні экспарту і імпарту прадукцыі АПК абмяркоўваліся на ўзроўні віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі Міхаіла Русага і Аляксея Гардзеева.

"Механізм складання прагнозных балансаў прымяняецца на працягу многіх гадоў для ўзгаднення ўзаемных інтарэсаў у гандлі сельскагаспадарчай прадукцыяй паміж Расіяй і Беларуссю", - дадалі ў Мінсельгасе РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі