У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2017

Беларусь і Расія падпісалі пакет пагадненняў аб рэгіянальным супрацоўніцтве

29 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Дакументы аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі падпісаны сёння ў Маскве на выстаўцы інавацый, арганізаванай у час IV Форуму рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заключаны пагадненне аб партнёрстве паміж Брэсцкім аблвыканкамам і адміністрацыяй Пензенскай вобласці, пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Віцебскім аблвыканкамам і адміністрацыяй Саратаўскай вобласці, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай вобласцю і Стаўрапольскім краем. Акрамя таго, падпісаны план мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Бранскай вобласці на 2017-2018 гады і план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2017-2019 гады паміж Брэсцкай вобласцю і Бранскай вобласцю.

Як адзначыла ў інтэрв'ю журналістам старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка, паскарэнне беларуска-расійскай кааперацыі дасць магчымасць паспяхова вытрымліваць канкурэнцыю на сусветных рынках. Прыярытным з'яўляецца стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей. "Да выстаўкі вялікую цікавасць праяўляюць кіраўнікі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што сведчыць аб тым, што ўсе сёння разумеюць: трэба не проста нарошчваць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, але і пераходзіць да стварэння сумесных прадпрыемстваў, рэалізоўваць новыя вялікія сумесныя праекты, кааперавацца ў галіне высокіх тэхналогій", - сказала яна.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ў Беларусі і Расіі добрыя перспектывы супрацоўніцтва ў прамысловасці і сферы інавацый. "Мы канкурэнтаздольныя і можам упэўнена адчуваць сябе на сусветных рынках. Характэрна, что кампаніі нашых краін усё больш інвесціруюць у сумесныя вытворчасці. Гэтыя інвестыцыі вылічаюцца мільярдамі долараў у год. Гэта не проста гандлёвае супрацоўніцтва, гэта інавацыйныя тэхналогіі, якія знаходзяць прымяненне на нашым агульным беларуска-расійскім рынку", - заявіў ён.

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве 29-30 чэрвеня. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння форуму стане партнёрства рэгіёнаў Беларусі Расіі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства. Адбудзецца пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Дзелавой праграмай форуму прадугледжаны секцыйныя пасяджэнні з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Яны разгледзяць магчымасці стымулявання развіцця высокатэхналагічных канкурэнтаздольных вытворчасцей Беларусі і Расіі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, ролю інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы, праблемы і перспектывы гарманізацыі заканадаўства ва ўмовах інтэграцыйнага развіцця, а таксама перспектывы партнёрства ІТ-кампаній. У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў Беларусі і Расіі, магчымасці пашырэння дзелавых сувязей паміж краінамі.

У час форуму працуе выстаўка, на якой прадстаўлены сумесныя беларуска-расійскія праекты ў галіне інавацый і высокіх тэхналогій, маладзёжныя праекты. Тут таксама будзе прэзентаваны гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял рэгіёнаў дзвюх краін. У дні форуму будзе працаваць і кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якой прымуць удзел каля 60 арганізацый.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску