21 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/.
"Гэты працэс не спыняецца, мы прадаўжаем перагаворы на высокім узроўні. У рамках гэтых перагавораў мы ўвесь час, з кожнай нашай сустрэчай, становімся бліжэй у разуменні таго, як вырашаць гэтыя пытанні", - сказаў міністр.
Уладзімір Патупчык адзначыў, што гэта няпростая работа, аднак час дамовіцца ёсць. "Мы вызначыліся з тым, якой будзе цана на газ для Беларусі ў
2018-2019 гадах. У нас ёсць час для таго, каб вызначыцца па часавым перыядзе з 2020 года да 2025-га (да стварэння агульнага рынку газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе)", - дадаў ён."Таму тут няма ніякіх праблем, супярэчнасцей. Самае галоўнае, каб гэтыя рашэнні былі прыняты", - рэзюмаваў Уладзімір Патупчык.