Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2016

Беларусь і Расія не плануюць адмаўляцца ад прагнозных балансаў паставак прадуктаў харчавання

7 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія не плануюць адмаўляцца ад прагнозных балансаў паставак прадуктаў харчавання, заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц перад пачаткам секцыйнага пасяджэння III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы - прыхільнікі выканання нашых харчовых балансаў. Беларусі на бягучы год пастаўлена задача забяспечыць пастаўку 390 тыс. т мяса і мясапрадуктаў і 4 млн т малака і малакапрадуктаў. Прадукцыя пастаўляецца на расійскі рынак роўна ў тых аб'ёмах, аб якіх дамаўляліся. Але ў будучым, калі будзе неабходнасць павялічыць па просьбе РФ пастаўкі, мы гэта зробім", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Сяргей Левін адзначыў, што прагнозныя балансы за гэтыя гады даказалі сваю жыццяздольнасць. "Гэта надзейны інструмент, каб планаваць вытворчасць у нашых краінах, каб балансаваць рынак і падтрымліваць стабільнасць. З улікам пазітыўнага вопыту мы будзем карыстацца гэтым інструментам і далей. Спадзяюся, што наш тавараабарот будзе стабільна і няўхільна расці", - растлумачыў ён.

Сяргей Левін падкрэсліў, што форум рэгіёнаў - выдатная пляцоўка для стасункаў рэгіёнаў Расіі і Беларусі. "Практычна няма такога рэгіёна РФ, які не меў бы прамых і доўгатэрміновых адносін з рэгіёнамі Беларусі. Гэта лішняя нагода сустрэцца, зверыць гадзіннікі і намеціць планы будучага супрацоўніцтва", - канстатаваў ён.

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 7-8 чэрвеня, яго мэта - пашырэнне рэгіянальнага ўзаемадзеяння і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах. Спецыяльна да форуму прымеркавалі міжнародную выстаўку "Белагра-2016", якая таксама адкрываецца сёння. У гэтым годзе яна праходзіць на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 і аб'ядноўвае больш за 500 кампаній з 20 краін.

У другі дзень форуму пройдзе пленарнае пасяджэнне на тэму "Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы". Для ўдзелу ў форуме прыбылі прадстаўнікі амаль 40 расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку 13 губернатараў, 4 намеснікі губернатараў, 3 старшыні заканадаўчых сходаў, а таксама 3 старшыні ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі