Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Jun 2017

Беларусь і Расія на IV Форуме рэгіёнаў падпішуць кантракты на $400 млн

Беларусь і Расія на IV Форуме рэгіёнаў падпішуць кантракты на $400 млн21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракты на $400 млн плануюцца да падпісання на IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Маскве 29-30 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Мар'яна Шчоткіна на пашыраным пасяджэнні аргкамітэта, якое прайшло сёння ў Савеце Рэспублікі пад старшынствам Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна форум збярэ рэгіёны Беларусі і Расіі, вядучых вытворцаў дзвюх краін, якія змогуць абмеркаваць перспектывы ўзаемадзеяння і новыя праекты. Плануецца падпісаць 54 пагадненні аб супрацоўніцтве. Упершыню ў час форуму будуць падпісаны пагадненні паміж Саветамі дэпутатаў розных узроўняў Беларусі і прадстаўнічымі органамі рэгіёнаў Расіі (абласныя думы, заканадаўчыя сходы).

Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння маючага адбыцца форуму стане партнёрства рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства. Адбудзецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Дзелавой праграмай форуму прадугледжаны секцыйныя пасяджэнні з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Яны абмяркуюць магчымасці стымулявання развіцця высокатэхналагічных канкурэнтаздольных вытворчасцей Беларусі і Расіі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, ролю інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы, праблемы і перспектывы гарманізацыі заканадаўства ва ўмовах інтэграцыйнага развіцця, а таксама перспектывы партнёрства ІТ-кампаній. У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў Беларусі і Расіі, магчымасці пашырэння дзелавых сувязей паміж краінамі.

У час форуму адкрыецца выстаўка, на якой будуць прадстаўлены сумесныя беларуска-расійскія праекты ў галіне інавацый і высокіх тэхналогій, маладзёжныя праекты. Тут таксама будзе прэзентаваны гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял рэгіёнаў дзвюх краін. У дні форуму будзе працаваць кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім прымуць удзел каля 60 арганізацый Беларусі.

Сёння ў Савеце Рэспублікі дэталёва разгледзелі праграму форуму, а таксама фармат і ўмовы правядзення маючых адбыцца перагавораў з расійскімі калегамі.

Як падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, усе астатнія пытанні па падрыхтоўцы і правядзенні форуму павінны быць аператыўна вырашаны. "У цэлым хацеў бы, каб мы разгледзелі ўсе пытанні, акцэнтуючы ўвагу на ключавых момантах і на тым, што засталося зрабіць", - адзначыў ён.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі