У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2018

Беларусь і Расія дамовіліся на працягу тыдня выпрацаваць план узаемных паставак сельгаспрадукцыі

Беларусь і Расія дамовіліся на працягу тыдня выпрацаваць план узаемных паставак сельгаспрадукцыі

22 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся на працягу тыдня выпрацаваць план узаемных паставак сельгаспрадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 верасня на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нямала ўвагі ўдзялілі (на перагаворах у Сочы 21 верасня. - Заўвага БЕЛТА) пытанню развіцця сельскай гаспадаркі і вядомых узаемных прэтэнзій па пастаўках беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію. Тут ёсць поўнае разуменне. Мы прыйшлі да высновы, што літаральна на працягу тыдня будзе выпрацаваны індыкатыўны баланс, гэта значыць, план узаемных паставак сельгаспрадукцыі. Гэта галоўнае", - заявіў Прэзідэнт.

Адпаведныя балансы будуць падпісаны або на ўзроўні міністэрстваў, або віцэ-прэм'ераў, якія курыруюць гэты напрамак. "Трэба сказаць, што нашы віцэ-прэм'еры ўжо дзве дарожныя карты распрацавалі па вырашэнні гэтых праблем. Але да ўчарашняга дня, ды і да сённяшняга, гэтыя праблемы ў поўным аб'ёме так і не былі вырашаны", - заўважыў беларускі лідар.

"Мною было пастаўлена пытанне, прытым жорстка, ужо на другім пасяджэнні ў шырокім складзе аб тым, што нам нядобра дзейнічаць такім чынам, як мы цяпер дзейнічаем. Асабліва з боку Расіі. Нешта не спадабалася - закрылі прадпрыемства. І сёння чатыры з паловай дзясяткі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і, напэўна, два з паловай дзясяткі мясаперапрацоўчых не маюць магчымасці ў поўным аб'ёме пастаўляць сваю прадукцыю на расійскі рынак", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Прэзідэнт Расіі мне яшчэ раз гаварыў, што гэта сітуацыя няправільная, непрымальная. І яе трэба выпраўляць. Я думаю, што да канца года гэта сітуацыя будзе кардынальным чынам зменена", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску