У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2016

Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у пытаннях развіцця сістэм страхавання банкаўскіх укладаў

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў Беларусі і Агенцтва па страхаванні ўкладаў у Расіі падпісалі сёння мемарандум аб узаемаразуменні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент на сустрэчы ў Нацыянальным банку Беларусі падпісалі намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў Аляксандр Пядзько і генеральны дырэктар Агенцтва па страхаванні ўкладаў Юрый Ісаеў.

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур адзначыў, што забяспечыць фінансавую стабільнасць, у тым ліку ў банкаўскай сферы, без адпаведнай сістэмы гарантаванага вяртання ўкладаў практычна немагчыма. У сувязі з гэтым важна наладзіць больш цесныя сувязі паміж агенцтвамі дзвюх краін. "Той факт, што мы павінны ўзаемадзейнічаць адзін з адным, абменьвацца вопытам, сумненняў не выклікае", - падкрэсліў Павел Калаур.

Мемарандум прадугледжвае актывізацыю розных форм супрацоўніцтва, якія даюць магчымасць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць практычны вопыт бакоў, рэалізоўваць сумесныя даследчыя праекты, выпрацоўваць і развіваць сумесныя ініцыятывы ў рамках удзелу ў міжнародных арганізацыях.

Каменціруючы падпісанне дакумента, Аляксандр Пядзько нагадаў аб сітуацыі 2015 года з Дэльта Банкам і адзначыў, што беларуская мадэль кампенсавання ўкладаў тады пацвердзіла сваю жыццяздольнасць. "Разам з тым трэба развівацца далей і ствараць максімальна камфортныя ўмовы для ўкладчыкаў. Без вывучэння сусветнага вопыту гэта ў прынцыпе немагчыма, і напрацоўкі расійскага Агенцтва па страхаванні ўкладаў будуць нам вельмі карысныя. З падпісаннем мемарандума ў нас з'явілася прававая аснова для актывізацыі ўдзелу ў сумесных праектах", - растлумачыў ён.

Аляксандр Пядзько нагадаў, што ў Беларусі вяртанне дэпазітаў гарантавана ўсім укладчыкам незалежна ад іх грамадзянства, у тым ліку і расіянам. "У Беларусі рызыкі страхуюцца незалежна ад грамадзянства ўкладчыкаў, гэта значыць дэпазіт любога ўкладчыка ў Беларусі застрахаваны і будзе гарантавана вернуты ў памеры 100 працэнтаў", - падкрэсліў ён.

Юрый Ісаеў лічыць, што галоўнай задачай сістэмы страхавання ўкладаў у любой краіне з'яўляецца абарона інтарэсаў укладчыкаў і гарантаванае кампенсаванне ім сродкаў у выпадку ўзнікнення нестандартных сітуацый. "У Расіі такія выпадкі адбываюцца часцей, чым у Беларусі. Каб працэс кампенсавання праходзіў без праблем, трэба абменьвацца вопытам. Беларусь і Расія сыходзяцца на думцы, што сістэма страхавання ўкладаў павінна быць гатова да любых выпрабаванняў", - сказаў ён.

Асноўная мэта Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў у Беларусі - забеспячэнне гарантаванага кампенсавання грашовых сродкаў, размешчаных фізічнымі асобамі на рахунках або ва ўклады ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. Агенцтва таксама вядзе рэестр банкаў, прынятых на ўлік; правярае своечасовасць і паўнату пералічэння абавязковых узносаў банкамі; вядзе рэестр патрабаванняў фізічных асоб у выпадку ўзнікнення абавязацельства па кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў); выконвае па рашэнні Нацбанка функцыі часовай адміністрацыі па кіраванні банкам; выконвае па рашэнні гаспадарчага суда функцыі антыкрызіснага кіраўніка пры ажыццяўленні працэдуры банкруцтва банка.

Расійскае Агенцтва па страхаванні ўкладаў ажыццяўляе выплату ўкладчыкам кампенсацый па ўкладах пры надыходзе страхавога выпадку; вядзе рэестр банкаў - удзельнікаў сістэмы страхавання ўкладаў; кантралюе фарміраванне фонду страхавання ўкладаў у тым ліку за кошт узносаў банкаў; кіруе сродкамі фонду страхавання ўкладаў; выконвае функцыі карпаратыўнага конкурснага кіраўніка неплацежаздольных банкаў, а таксама функцыі па фінансавым аздараўленні банкаў.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс