Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2016

Беларусь і Расія абмяркоўваюць тэхнічныя моманты замены корпуса рэактара БелАЭС

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркоўваюць тэхнічныя моманты замены корпуса рэактара Беларускай АЭС, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк па выніках другога раўнда беларуска-літоўскіх кансультацый па БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок прыняў рашэнне аб замене корпуса рэактара і паведаміў аб гэтым расійскаму боку. Расійскі бок гэта рашэнне прыняў, нас пачулі. Сёння абмяркоўваюцца тэхнічныя моманты ў рамках генеральнага кантракта па замене корпуса рэактара", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Намеснік міністра нагадаў, што прычынай няштатнай сітуацыі стала парушэнне правіл перамяшчэння грузаў кранам. "З першай мінуты сітуацыя аналізавалася як рэгулятарам, так і заказчыкам сумесна з генпадрадчыкам, праводзіўся комплекс расследаванняў", - падкрэсліў ён.

Няштатная сітуацыя на пляцоўцы БелАЭС адбылася 10 ліпеня 2016 года: корпус рэактара праслізнуў па стропах і павіс дыяганальна, дакрануўшыся да зямлі. Беларусь прыняла рашэнне замяніць корпус рэактара, у сваю чаргу "Расатам" заявіў, што гатовы замяніць яго.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі