Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2015

Беларусь і Расія ў бліжэйшы час правядуць перагаворы аб пастаўках нафты на 2016 год

27 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ў бліжэйшы час правядуць перагаворы аб пастаўках нафты на 2016 год. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі да Дня хіміка намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігар Бабыр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа, па дамоўленасці з расійскім бокам, аб пастаўках нафты на 2016 год і далей пачынаецца літаральна гэтымі днямі. Будзе ўсё добра, мы дамовімся", - сказаў намеснік кіраўніка канцэрна.

Адказваючы на пытанне, ці прадае Беларуская нафтавая кампанія цяпер нафтапрадукты ў Расію, Ігар Бабыр паведаміў, што пастаўкі прыпынены. "Пакуль не пастаўляем. Пастаўляем тады, калі гэта выгадна для прадпрыемстваў Беларусі", - сказаў ён. Разам з тым намеснік кіраўніка запэўніў, што скарачэння паставак расійскай нафты ў рэспубліку не адбываецца.

Як раней паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, падагульняючы па годзе аб'ём паставак нафтапрадуктаў у Расію будзе вызначаць рынак. Згодна з падпісаным балансам Расія паставіць у бягучым годзе ў Беларусь 23 млн т нафты. Адпаведна Беларусь павінна накіраваць на рынак суседняй краіны 3,1 млн т нафтапрадуктаў. "Калі ствараўся ЕАЭС, мы агаварылі такую рэч: калі цана пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю дызпаліва, бензіну будзе ніжэйшая, чым на іншыя рынкі, то на страту сабе Беларусь пастаўляць не можа", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

У СМІ было агучана, што міністэрствы энергетыкі РФ і Беларусі распрацоўваюць методыку вызначэння розніцы цэн на паліва на ўнутраным рынку Расіі і знешніх рынках для ўзаемнай карэкціроўкі паставак нафты і нафтапрадуктаў. У прыватнасці, у дзеючым пагадненні бакоў ёсць агаворка, што калі цэны на паліва на экспартным і расійскім рынках істотна адрозніваюцца, то беларускі бок можа прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў. "Але гэты пункт быў прапісаны абстрактна: што такое істотная розніца - незразумела, методыка адсутнічае. Цяпер Мінэнерга сумесна з калегамі яе распрацоўвае", - цытавалі інфармагенцтвы кіраўніка Мінэнерга РФ Аляксандра Новака.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі