Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2021

Беларусь і "Расатам" прапрацоўваюць новыя напрамкі супрацоўніцтва

Беларусь і
Фота з архiва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і дзяржкарпарацыя "Расатам" прапрацоўваюць новыя напрамкі супрацоўніцтва. Аб гэтым расказаў сёння намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, выступаючы на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У прыватнасці, распрацоўваюцца праекты па стварэнні на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумеснага цэнтра ядзерных і навуковых даследаванняў, стварэнні сумесных лабараторый у галіне ядзернай медыцыны, а таксама па лічбавізацыі аб'ектаў атамнай энергетыкі і электрасеткавай інфраструктуры. Акрамя таго, разглядаюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферы квантавых тэхналогій і новых матэрыялаў, даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі і радыёбіялогіі.

"Партнёрства будзе развівацца і з іншымі расійскімі кампаніямі і арганізацыямі, у тым ліку ў сферы навукова-тэхнічнага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС і прадаўжэння яе тэрміну службы, абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі. Падрыхтоўка міжурадавага пагаднення па перавозцы ядзерных матэрыялаў знаходзіцца на завяршальным этапе, трэба будзе таксама падрыхтаваць міжурадавае пагадненне па абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Перспектыўным ён назваў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках праектаў па будаўніцтве атамных станцый і іх аб'ектаў у трэціх краінах. Беларускія спецыялісты маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў такіх праектах. "Наш вопыт будаўніцтва АЭС вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Турцыя, Бангладэш. З боку гэтых краін і "Расатама" ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтве атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў", - падкрэсліў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі