Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2023

Беларусь і Іран узгаднілі план супрацоўніцтва па перспектыўных напрамках узаемадзеяння

Беларусь і Іран узгаднілі план супрацоўніцтва па перспектыўных напрамках узаемадзеяння
Фота з архiва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран узгаднілі план далейшага супрацоўніцтва па перспектыўных напрамках узаемадзеяння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Пратакол падпісаны ў Тэгеране па выніках пленарнага пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. Пленарнае пасяджэнне адбылося пад старшынствам міністра прамысловасці Беларусі Аляксандра Рагожніка.

У пратаколе замацаваны ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе пасяджэння. Дакумент уключае рэалізацыю бакамі ў бліжэйшай перспектыве мерапрыемстваў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі, аховы здароўя і фармацэўтыкі, транспарту і супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат.

10 кастрычніка Аляксандр Рагожнік як сустаршыня змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва правядзе шэраг сустрэч у Міністэрстве дарог і горадабудаўніцтва, Міністэрстве аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі