У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2016

Беларусь і Іран узгаднілі крокі па актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран узгаднілі крокі па актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей і далейшым развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з намеснікам міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана - намеснікам сустаршыні Змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Валіёлам Афхамі-Радам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Візіт Валянціна Рыбакова ў Ісламскую Рэспубліку Іран праходзіць 31 студзеня - 1 лютага.

Напярэдадні Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра замежных спраў Ірана па супрацоўніцтве з краінамі Азіі, Ціхага акіяна і СНД Ібрагім Рахімпур правялі кансультацыі па актуальных пытаннях развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Бакі ўдзялілі ўвагу міжнароднаму парадку дня, тэматыцы рэгіянальнай бяспекі і пытанням беларуска-іранскага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

Па выніках кансультацый падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана на 2016-2018 гады.

На 1 лютага запланаваны сустрэчы Валянціна Рыбакова з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, намеснікам міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Мехдзі Карбасьянам, а таксама перагаворы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Ірана і Гандлёва-прамысловай палаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску