У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2017

Беларусь і Іран плануюць актывізаваць узаемадзеянне па транспартным калідоры "Поўнач-Поўдзень"

Падчас сустрэчы. фота МЗС16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іране Юрый Лазарчык і намеснік міністра дарог і горадабудаўніцтва Ірана, кіраўнік Арганізацыі дарожнай гаспадаркі і аўтамабільнага транспарту Давуд Кешаварзіян у час сустрэчы адзначылі неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння пры рэалізацыі праекта міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў транспартнай і лагістычнай сферах, адзначылі неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у рэалізацыі праекта міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень", - сказалі ў МЗС.

Таксама была падкрэслена важнасць фарміравання сумеснага беларуска-іранскага камітэта па супрацоўніцтве ў транспартнай сферы і арганізацыі яго першага пасяджэння ў Тэгеране ў бліжэйшы час.

Транспартны калідор "Поўнач-Поўдзень" прызначаны забяспечыць транспартную сувязь паміж балтыйскімі краінамі і Індыяй праз Іран. Дзякуючы яму плануецца скараціць у некалькі разоў адлегласць перавозак у параўнанні з марскім маршрутам праз Суэцкі канал, а таксама знізіць кошт транспарціроўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс