Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2015

Беларусь і Іракскі Курдыстан пачалі дыялог аб прамысловым супрацоўніцтве і стварэнні СП

27 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Іракскі Курдыстан пачалі дыялог аб прамысловым супрацоўніцтве і стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым сёння заявіў журналістам намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў па выніках першага пасяджэння сумеснай групы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Аўтаноміяй Іракскі Курдыстан Рэспублікі Ірак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі намеснік міністра падкрэсліў, што сёння адбылася важная падзея - першае пасяджэнне сумеснай групы. "Мы разумеем, што рэгіён перажывае няпростыя часы, у тым ліку з пункту гледжання тэрарыстычных пагроз і выклікаў, - сказаў Валянцін Рыбакоў. - Спадзяёмся на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі".

Паводле яго слоў, цяпер Беларусь і Ірак, у тым ліку Аўтаномія Іракскі Курдыстан, вызначаюць напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сярод іх прамысловасць, навука, адукацыя, культура і турызм.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што ў складзе іракскай дэлегацыі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, якія правядуць шэраг сустрэч і перагавораў з беларускімі калегамі. "Гэта толькі пачатак шляху", - лічыць намеснік міністра. Разам з тым ён падкрэсліў, што ўжо цяпер вядуцца перагаворы аб магчымых пастаўках беларускай прамысловай прадукцыі ў Курдыстан і аб стварэнні сумесных вытворчасцей, каб выпускаемая там прадукцыя прадавалася ва ўсім рэгіёне.

У сваю чаргу міністр прамысловасці і гандлю Аўтаноміі Іракскі Курдыстан Рэспублікі Ірак Самаль Сардар Махмуд акцэнтаваў увагу на важнасці развіцця сувязей з Беларуссю. "Мы знаходзімся на стадыі вывучэння магчымасцей Беларусі", - сказаў ён. Міністр падкрэсліў, што пачатак адносін Курдыстана з Беларуссю быў пакладзены ў час візіту Уладзіміра Макея ў Аўтаномію і праведзеных перагавораў. "Мы знаходзімся ў Беларусі для надання дынамікі ўжо існуючым кантактам, - сказаў Самаль Сардар Махмуд. - Будзе падпісаны пратакол па выніках праведзенага першага пасяджэння сумеснай групы, які абагульніць напрамкі нашага перспектыўнага супрацоўніцтва".

Ён таксама адзначыў, што цяпер у Курдыстане бяспечная сітуацыя, нягледзячы на многія складанасці ў рэгіёне, і народ настроены на стваральную дзейнасць і мір.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі