У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2015

Беларусь і правінцыя Цынхай маюць патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічных адносін

14 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і правінцыя Цынхай Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Камітэта КПК правінцыі Цынхай Ло Хуэйнін на адкрыцці ў Мінску кітайска-беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо цяпер мы маем добры пачатак для нашага супрацоўніцтва. Няцяжка прадбачыць вялікія перспектывы. На форуме прадстаўлены больш як 200 прадпрымальнікаў, гэта добрая пляцоўка для абмену і наладжвання дзелавых сувязей, што прывядзе да ўзаемнай выгады", - адзначыў Ло Хуэйнін. Ён паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для наладжвання моцных гандлёва-эканамічных сувязей.

Ло Хуэйнін канстатаваў, што Беларусь вызначае добрая прамысловая база, развітое машынабудаванне, сельская гаспадарка, жывёлагадоўля, ІТ-сфера. "Апошнія гады пастаянна ўмацоўваецца палітычны давер паміж краінамі, стратэгічнае партнёрства ўступае ў новы этап. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк вызначае льготная інвестыцыйная палітыка і добры дзелавы клімат. Усё гэта служыць гарантыяй развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі", - падкрэсліў ён.

У ходзе кітайска-беларускага форуму па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі і гандлёва-эканамічны патэнцыял правінцыі Цынхай. Таксама адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у ходзе якой беларускі і кітайскі бакі абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі і эканамічнага партнёрства. Акрамя таго, з мэтай стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў атэлі "Пекін" арганізавана выстаўка арыгінальнай прадукцыі, што вырабляецца кампаніямі правінцыі Цынхай. Кітайскія прадпрымальнікі прадставілі мадэль беспілотнага лятальнага апарата, вымяральныя прыборы, прадукты харчавання, алкагольныя напіткі, тыбецкія лекавыя прэпараты, дывановыя вырабы, тэкстыль і вырабы з шэрсці, пуху, кашаміру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс