Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2015

Беларусь і Польшча абмеркавалі пытанні забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча абмеркавалі пытанні забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд).

Візіт беларускай дэлегацыі ў Польшчу быў арганізаваны ў рамках пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Сяргей Дробат. Бакі абмяняліся актуальнай інфармацыяй па шэрагу пытанняў, звязаных з забеспячэннем ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Асноўнымі тэмамі, якія асвятлілі прадстаўнікі Дзяржатамнагляду, сталі рэгулюючы кантроль за будаўніцтвам Беларускай АЭС, падрыхтоўка да разгляду дакументаў на выдачу ліцэнзіі на эксплуатацыю Беларускай АЭС, кантроль аб'ектаў выкарыстання іанізуючага выпрамянення, развіццё арганізацыйных і кадравых рэсурсаў беларускага рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У сваю чаргу спецыялісты Дзяржаўнага агенцтва па атамнай энергіі Польшчы расказалі аб падрыхтоўцы да выдачы заключэння па размяшчэнні і ліцэнзіі на будаўніцтва першай АЭС у Польшчы, ацэнцы бяспекі даследчага рэактара "Марыя", дзейнасці па радыяцыйнай ахове крыніц іанізуючага выпрамянення, развіцці інтэграванай сістэмы кіравання і чалавечых рэсурсаў РАА.

У час візіту беларуская дэлегацыя таксама азнаёмілася з работай нацыянальнага сховішча радыеактыўных адходаў Rozan.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі падпісана ў 1994 годзе. Работа інтэнсіфікавана пасля прыняцця ў абедзвюх краінах рашэнняў аб рэалізацыі ядзерных энергетычных праграм.

Рэгулюючыя органы ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Беларусі і Польшчы супрацоўнічаюць як на двухбаковай аснове, так і ў шматбаковым фармаце на пляцоўках МАГАТЭ, Асацыяцыі рэгулятараў ядзернай бяспекі Заходняй Еўропы WENRA, Форуму супрацоўніцтва рэгулятараў RCF.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі