Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Крс 2025

Беларусь і ПАР дамовіліся аднавіць практыку абмену бізнес-місіямі

Беларусь і ПАР дамовіліся аднавіць практыку абмену бізнес-місіямі
Фота БелГПП

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ПАР дамовіліся аднавіць практыку абмену бізнес-місіямі. Аб гэтым было заяўлена ў час саміту гандлёва-прамысловых палат у Найробі (Кенія), дзе адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Алены Маліноўскай з генеральным дырэктарам ГПП Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Аланам Мукокі. Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.

Алена Маліноўская прадставіла экспартны патэнцыял Беларусі і ключавыя катэгорыі тавараў, якія могуць заняць сваё месца на афрыканскім рынку. Алан Мукокі падкрэсліў, што беларускія тавары могуць быць запатрабаваны ў Паўднёвай Афрыцы, а паўднёваафрыканскія знойдуць свайго пакупніка ў Беларусі.

Для максімальнай рэалізацыі экспартных магчымасцей краіны дамовіліся аднавіць практыку абмену бізнес-місіямі і прапрацаваць магчымасць правядзення сумеснага дзелавога мерапрыемства.

Гэты крок - не толькі ўмацаванне эканамічных сувязей, але і адкрыццё новых магчымасцей для бізнесу, падкрэслілі ў БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі