Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Крс 2017

Беларусь і Пакістан заявілі аб важнасці супрацоўніцтва ў сферы АПК

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан заявілі аб важнасці супрацоўніцтва ў сферы АПК. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам у час візіту беларускай дэлегацыі ў гэту краіну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

"Абодва бакі выказалі зацікаўленасць у падтрымцы супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу. У гэтым плане падкрэслена значнасць правядзення 11 красавіка ў Ісламабадзе першага Беларуска-пакістанскага сельскагаспадарчага форуму", - расказалі ў прэс-службе.

У час сустрэчы Сардар Садзік падкрэсліў, што пакістанскі бок надае выключна вялікае значэнне візіту беларускай дэлегацыі. Абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, што датычацца ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей і развіцця дзелавых кантактаў з улікам дамоўленасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа давесці да 2020 года аб'ём узаемнага тавараабароту да $1 млрд.

"Аб імкненні развіваць з Беларуссю двухбаковыя адносіны, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, сведчыць і той факт, што старшыню Палаты прадстаўнікоў будзе прымаць Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусэйн", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка і Сардар Садзік выказалі ўзаемнае разуменне таго, што развіццё поўнафарматнага ўзаемадзеяння немагчыма без устанаўлення і нарошчвання эфектыўнага міжпарламенцкага дыялогу. У сувязі з гэтым падпісаны сумесная заява і мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальнай асамблеяй парламента Пакістана.

Беларуская дэлегацыя будзе знаходзіцца ў Пакістане да 12 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі