У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2016

Беларусь і Пакістан створаць цэнтр па каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

28 студзеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан створаць цэнтр каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

"У 2015 годзе былі зроблены сур'ёзныя крокі па развіцці супрацоўніцтва з такімі краінамі далёкага замежжа, як Бангладэш, Пакістан і Інданезія. Восенню мінулага года мы правялі сумесны беларуска-пакістанскі конкурс навукова-тэхнічных праектаў прыкладнога характару на 2016-2017 гады па шэрагу тэматычных напрамкаў, сярод якіх нанатэхналогіі, сельская гаспадарка і біятэхналогіі, тэхналогіі аднаўляльнай энергетыкі, ІТ. Таксама вядзецца работа па стварэнні беларуска-пакістанскага цэнтра па каардынацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

Аляксандр Шумілін растлумачыў, што гэты цэнтр будзе садзейнічаць наладжванню супрацоўніцтва паміж беларускімі і пакістанскімі навукова-даследчымі арганізацыямі і больш эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў і рэсурсаў.

Акрамя таго, у 2015 годзе была прынята праграма беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій на 2015-2016 гады, якая прадугледжвае выкананне сумесных праектаў. "Аналагічная праграма на 2016-2017 гады была прынята і па дамоўленасці з Інданезіяй у снежні мінулага года. Мы будзем развіваць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы ў двух асноўных формах - сумесныя даследчыя праекты і стварэнне сумесных прадпрыемстваў", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Шумілін таксама расказаў, што Беларусь вядзе перагаворы з Эквадорам і на канец 2015 года ўжо быў сфарміраваны пералік, у які ўвайшлі амаль 20 сумесных даследчых праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, прыкладной хіміі і фізікі, сельскай гаспадаркі, космасу і аднаўляльнай энергіі. "У хуткім часе плануем пачаць іх рэалізацыю. Таксама прайшлі кансультацыі аб магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў арганізацый з Эквадора з Паркам высокіх тэхналогій і аб арганізацыі сумеснага прадпрыемства ў Эквадоры па вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў і прадукцыі, выпускаемай НПЦ "БАК і тэхналогіі", - адзначыў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску