Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2015

Беларусь і Пакістан ствараюць дзелавы савет

26 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан ствараюць дзелавы савет. Адпаведнае пагадненне падпісана сёння ў Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава, першае пасяджэнне дзелавога савета можа прайсці ўжо восенню гэтага года, хутчэй за ўсё, у Беларусі.

Як растлумачыў старшыня БелГПП, у дзелавым савеце могуць прыняць удзел не толькі члены гандлёва-прамысловых палат, але і любыя прадстаўнікі бізнес-супольнасці, якія жадаюць атрымаць кансультацыю або сутыкнуліся з якімі-небудзь праблемамі. "Сутнасць дзелавога савета - дапамагаць вырашаць бізнесу тыя праблемы, якія ёсць у супрацоўніцтве, даносіць іх да ўрадаў, у тым ліку аказваць кансультацыйную дапамогу бізнесу, які жадае супрацоўнічаць", - сказаў Міхаіл Мятлікаў.

Прэзідэнт Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сёння таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі