Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2017

Беларусь і Пакістан прапрацоўваюць варыянты супрацоўніцтва ў тэкстыльнай галіне

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан прапрацоўваюць варыянты супрацоўніцтва ў тэкстыльнай галіне. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся 2 сакавіка на сустрэчы пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з федэральным сакратаром міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Пакістана Хасанам Ікбалам, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"Абмеркаваны шырокі спектр беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці. Пакістанскі бок выказаў зацікаўленасць у шырокім удзеле пакістанскіх вытворцаў у 40-й міжнароднай выстаўцы-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці "БелТЭКСлегпрам. Вясна", якая адбудзецца 29-31 сакавіка ў Мінску", - адзначылі ў пасольстве Беларусі.

На сустрэчы дасягнута дамоўленасць, што на палях мерапрыемства будзе асобна арганізаваны першы Беларуска-пакістанскі тэкстыльны форум з мэтай прадметнай прапрацоўкі перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку стварэння сумесных прадпрыемстваў і рэалізацыі ўзаемных інвестыцыйных праектаў.

Пакістан з'яўляецца адным з сусветных лідараў па вытворчасці бавоўны з развітой тэкстыльнай прамысловасцю. Па выніках серыі перагавораў у 2015-2016 гадах і прэзентацый па лініі канцэрна "Беллегпрам" праяўлены ўстойлівы інтарэс пакістанскага боку да супрацоўніцтва з беларускімі профільнымі кампаніямі.

"У цэлым, улічваючы патэнцыялы абедзвюх краін у тэкстыльнай сферы, існуе рэальная магчымасць прыцягнення з Пакістана вопыту і інвестыцый у тэкстыльную галіну Беларусі, аднак для гэтага патрэбны час. Актыўнасць беларускіх тэкстыльшчыкаў на пакістанскім напрамку сфакусіравана на наладжванні кантактаў з прадпрыемствамі Пакістана па пытанні набыцця тэкстылю для патрэб швейных прадпрыемстваў рэспублікі. Існуюць пэўныя перспектывы супрацоўніцтва па пытаннях закупак баваўнянага валакна ў Пакістане пры прадастаўленні пакістанскім бокам канкурэнтных умоў пастаўкі", - растлумачылі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі