У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2015

Беларусь і Пакістан праяўляюць узаемны інтарэс да кааперацыі ў лёгкай прамысловасці

25 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан праяўляюць узаемны інтарэс да кааперацыі ў лёгкай прамысловасці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Яфімчык звярнуў увагу, што для Беларусі ўяўляе інтарэс вялізны рынак Пакістана і яго напрацоўкі ў вытворчасці вырабаў легпрама. У сваю чаргу Пакістан зацікаўлены ў тканінах, што вырабляюцца на беларускіх прадпрыемствах, у прыватнасці з полівіскозы. "Для іх гэта новы матэрыял, але яны гатовы з ім працаваць", - сказаў старшыня канцэрна.

"Яшчэ большы інтарэс - сумесная вытворчасць з нашага лёну і іх бавоўны", - адзначыў Мікалай Яфімчык. Паводле яго слоў, самым аптымальным варыянтам супрацоўніцтва бачыцца ўзаемнае аказанне паслуг, у прыватнасці, пастаўкі з Пакістана выгаднай у цэнавых адносінах сыравіны і вытворчасць з яе ў Беларусі тканін. Бакі працавалі ўжо ў гэтым напрамку, аднак аб'ёмы супрацоўніцтва не перасягалі $0,5 млн.

Для беларускага боку асаблівую цікавасць уяўляе і гарбарная галіна, паколькі ў Пакістане вырабляецца высакаякасная скура як для абутковай прамысловасці, так і для мэблевай.

"Ёсць цікавасць, і ёсць з чым працаваць", - падагульніў старшыня канцэрна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс