Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2021

Беларусь і Пакістан маюць намер павялічыць тавараабарот і эканамічную кааперацыю

Беларусь і Пакістан маюць намер павялічыць тавараабарот і эканамічную кааперацыю
Фота з архiва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца сустрэўся з саветнікам прэм'ер-міністра Пакістана па гандлі і інвестыцыях у статусе федэральнага міністра, сустаршынёй сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Абдулам Разакам Давудам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб актуальным стане і перспектывах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі падрыхтоўку да шостага пасяджэння сумеснай камісіі.

Асобная ўвага была ўдзелена запланаваным у бліжэйшы час мерапрыемствам, у тым ліку арганізацыі нацыянальнай беларускай экспазіцыі і бізнес-форуму на прамысловай выстаўцы ў Карачы 16-18 лістапада.

"Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць садзейнічаць павелічэнню двухбаковага тавараабароту і развіццю эканамічнай кааперацыі Беларусі і Пакістана", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі